21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы
“Не саромся, беларус, гаманіць па-свойму — на роднай мове бацькоў і дзядоў сваіх. Шануй сваю мову, шануй свае песні, свае казкі, звычаі і ўсё роднае — гэта спадчына дзядоў і вялікі нацыянальны скарб. Толькі тады цябе ўсе будуць шанаваць як чалавека, калі сам сябе будзеш шанаваць — калі не адкінеш свайго нацыянальнага ўласнага багацця. А першы скарб нацыянальны — гэта родная мова”.
Змітрок Бядуля
Cёння у свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна родная мова, якая завецца роднай. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі. І вельмі дрэнна, калі чалавек пачынае забывацца на сваю мову, не шануе яе.
Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта.
А вось так святочны дзень, прысвечаны гэтаму святу, прайшоў у нашым дзіцячым садку:
- Была арганізавана выстава кніг беларускіх пісьменнікаў для дзяцей
- Дзеці слухалі вершы на беларускай мове, а таксама паспрабавалі самі расказаць вершы пра родную мову
- Былі праведзены беларускія народныя гульні «Адгадай чый галасок», «Шэры кот»
- У гонар гэтага свята дзеці атрымалі медалі "Юны знаўца роднай мовы"
Бацькі выхаванцаў далучыліся да святкавання і прынялі ўдзел у стварэнні насценгазеты "Маё любімае слова на беларускай мове"